Рус Бел Eng

220006, г. Минск, ул. Маяковского, 83

(+375 17) 379-52-13 (приёмная)

len.glav@minsk.gov.by (не для электронных обращений)

20 лістапада а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на імпрэзу "Не папракай мяне ў няшчырасці…", прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння Міхася Клімковіча.

Што вам вядома пра аўтара беларускага гімна?

Міхась Клімковіч за сваю насычаную кар’еру пабыў у розных іпастасях: стваральнік народнай школы на Лагойшчыне, загадчык культурнага аддзела Цэнтральнага савета прафсаюзаў БССР, старшыня аргкамітэта па стварэнні Саюза пісьменнікаў БССР, а пасля і першы яго кіраўнік, натхняльнік і настаўнік маладых літаратараў падчас працы ў кабінеце маладога пісьменніка. Яго літаратурна-крытычныя працы адпавядалі духу савецкай эпохі, але і маглі ратаваць творы ад занядбання. Міхась Мікалаевіч быў аўтарам апавяданняў, драматургічных твораў, стваральнікам лібрэта да опер. А ці часта вы чулі яго вершы? Прасякнутыя лірызмам, кранальныя і глыбокія, часам іранічныя…

Творчая спадчына Міхася Клімковіча, як і яго асабісты лёс, з працоўнымі поспехамі і цяжкімі выпрабаваннямі, сёння незаслужана знаходзіцца ў ценю. Пра ўсё гэта мы паспрабуем пагаварыць на імпрэзе. Вы зможаце раскрыць для сябе вядомага "стваральніка гімна" як шматгранную асобу: пачуць успаміны родных, аднавіць гістарычны кантэкст жыцця і працы літаратара, пачуць лепшыя прыклады яго прыгожага пісьменства.

Уваход вольны!

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.